Беларусь прадала БПС-банк расійскаму “Сбербанку” за 281 мільён долараў

Беларусь прадала дзярждолю ў БПС-банку. 93,36% акцый перайшлі расійскаму “Сбербанку” амаль за 281 мільён долараў.
Адпаведны ўказ прэзідэнта датаваны 10 снежня. У гэты дзень адбылося пасяджэнне вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы і прайшла закрытая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева, перадае АФН.

Лукашэнка таксама зацвердзіў праект інвестыцыйнай дамовы паміж Беларуссю і “Сбербанкам”. Гаворка ідзе пра адкрыццё крэдытнай лініі пад інвестыцыйныя праекты беларускіх прадпрыемстваў на 2 мільярды долараў.