Беларус прадаваў у Маскве фальшывыя пашпарты

30-гадовы жыхар Беларусі затрыманы ў цэнтры Масквы за махлярства. У ліпені ён, назваўшыся супрацоўнікам міграцыйнай службы, прапанаваў грамадзяніну Гвінеі-Бісау ўладзіць пытанне з рэгістрацыяй і прапіскай. За падроблены расійскі пашпарт злачынца запытаў 13 тысяч долараў.
Атрымаўшы грошы, махляр знік і не выканаў абяцанне. Праз паўгода грамадзянін Гвінеі-Бісау звярнуўся ў міліцыю. Ілжэчыноўнік быў затрыманы 15 лістапада.

Як высветлілася, ён ніколі не працаваў у міграцыйнай службе. Грошы ж патраціў. Супраць яго распачата крымінальная справа. Высвятляецца дачыненне затрыманага да іншых такіх злачынстваў.

БелаПАН