Беларусь прапанавала МВФ прыватызаваць пяць сярэдніх прадпрыемстваў
Інтэрнэт-газета "Ежедневник" апублікавала папярэдні спіс прадпрыемстваў, якія беларускія ўлады гатовыя выставіць у наступным годзе ў адкрыты гандаль.Гэта будзе зроблена ў адпаведнасці з умовамі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ). У папярэдні спіс увайшлі ААТ "Мінскі падшыпнікавы завод", ААТ "Мінскі завод пеністых вінаў", ААТ "Бабруйскі машынабудаўнічы завод", ААТ "Чырвоны Мазыранін", а таксама ААТ "Турыстычны комплекс "Брэст-Інтурыст". Па мерках беларускай эканомікі, адзначае "Ежедневник", усе яны сярэднія прадпрыемствы, з пункта гледжання дзяржаўных інтарэсаў стратэгічным з'яўляецца толькі МПЗ. Прынамсі, па чатырох з іх былі раней праекты па продажы іх кантрольных пакетаў фундатарам, але яны па розных чынніках не былі рэалізаваныя.
Мяркуецца, што беларускі бок вырашыў праявіць дадатковую ініцыятыву: замест пяці прадпрыемстваў, на якіх настойваў МВФ, прымаючы ў чэрвені рашэнне аб працягу крэдытавання і павелічэнні аб'ёму рэсурсаў для беларускай эканомікі, пералік хутчэй за ўсё будзе пашыраны да сямі аб'ектаў.
Нагадаем, што ўмовай працягу супрацоўніцтва МВФ па крэдыце "стэнд-бай" з'яўляецца выкананне Беларуссю шэрагу кантрольных паказчыкаў. У тым ліку Беларусь павінна актывізаваць высілкі ў галіне прыватызацыі.