Беларусь прапанавала Расіі дапамагчы гасіць лясныя пажары

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прапанаваў кіраўніку расійскага ўраду Ўладзіміру Пуціну дапамогу ў гашэнні лясных пажараў на тэрыторыі Расіі. Тэлефонная гутарка прэм'ераў адбыўся падчас паездкі Пуціна ў Варонежскую вобласць Расіі, інфармуе РІА "Новости". Акрамя гашэння пажараў Сідорскі прапанаваў дапамогу ў аднаўленні згарэлага жытла. Пуцін падзякаваў за прапанову.

Гутарка адбылася з ініцыятывы беларускага боку. Ці абмяркоўвалі прэм'ер-міністры іншыя пытанні, не паведамляецца.