Беларус пратараніў аўтамабіль ДАІшнікаў у Санкт-Пецярбургу

Грамадзянін Беларусі на аўтамабілі “Форд-Проба” не саўладаў з кіраваннем і пратараніў машыну ДАІшнікаў. Здарэнне адбылося ўначы.  Аўтамабіль ДАІ быў прыпаркаваны, інспектары стаялі каля яго. Па інэрцыі машына штурханула два аўтамабілі “Жыгулі”. Паводле папярэдняй інфармацыі, 30-гадовы беларус быў у стане алкагольнага ап’янення. Цяпер ён шпіталізаваны.

Як паведамляе сайт Фонтанка.ру, службовы аўтамабіль атрымаў значныя пашкоджанні.