Беларусь просіць яшчэ аднаго крэдыту ў Расіі
Беларусь вядзе з Расіяй перамовы пра новы крэдыт на 100 млрд. расійскіх рублёў. Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў
22 студзеня адбыўся першы раўнд перамоваў. А.Кабякоў зазначыў, што 100 млрд. — "лічба адносна ўмоўная". Яны патрэбны Беларусі "для утрымання ўзаемнага гандлю з Расіяй. Гэтыя грошы патрэбныя, каб падтрымаць суб'екты гаспадарання ў Беларусі і Расіі, якія маюць зацікаўленасць у супрацоўніцтве, але сёння не могуць атрымаць крэдыт па прымальных стаўках", — растлумачыў віцэ-прэм'ер.
А.Кабякоў зазначыў, што прапанова беларускага боку аб выдачы крэдыту супадае з мэтавай задачай расійскага кіраўніцтва зрабіць расійскі рубель на прасторы СНД рэгіянальнай валютай, гэта значыць валютай разлікаў паміж краінамі. Цяпер, зазначыў намеснік прэм'ер-міністра, 90% беларускага экспарту ў Расію аплачваецца расійскімі рублямі, а імпарт — на 40% расійскімі рублямі і на 60% – доларамі і еўра.
БелаПАН