Беларусь прыме дзяцей з Паўднёвай Асеціі
Беларусь накіроўвае ў Паўднёвую Асецію гуманітарную дапамогу і гатовая прыняць каля трох тысяч паўднёваасяцінскіх дзяцей.
Аб гэтым прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі заявіў на сустрэчы з расійскім прэм'ерам Уладзімірам Пуціным, паведамляе REGNUM. Нагадаем, з Мінска ў Цхінвалі адпраўленая аўтакалона з шасцюдзесяццю тонамі гуманітарнага грузу.
У склад грузу ўвайшлі мясныя і малочныя кансервы, па 10 тон цукру і сухога малака, гаспадарчае мыла і коўдры. Чакаецца, што груз прыбудзе ў пункт прызначэння ў нядзелю. Суправаджаюць яго 18 супрацоўнікаў МНС Беларусі.