Беларусь, Расія і Казахстан узгодняць мытны кодэкс да 25 верасня

Беларусь, Расія і Казахстан плануюць узгадніць Адзіны мытны кодэкс да 25 верасня. Аб гэтым паведаміў сябра праўлення Еўразійскага банку развіцця Ўладзімір Ясінскі.
Паводле яго слоў, 25 верасня ў Алма-Аце пройдзе пасяджэнне Інтэграцыйнага камітэта ЕўрАзЭС, на якім будзе абмяркоўвацца праблематыка Мытнага саюза. "Адзіны мытны кодэкс амаль гатовы. Я думаю, што пасля гэтага пасяджэння ён будзе канчаткова ўзгоднены", — заявіў Ясінскі.

Як паведамляе ИТАР-ТАСС, у верасні дзяржавы ЕўрАзЭС разлічваюць завяршыць ратыфікацыю дакументаў Антыкрызіснага фонда.