Беларусь разлічвае атрымаць грант Еўрасаюза

Пра гэта 25 студзеня заявіў начальнік прававога ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандр Адарэйка, паведамляе ІА REGNUM.

Чыноўнік паведаміў, што ў другім квартале 2011 года будзе падпісаная грантавая дамова і выдзеленая першая частка фінансавання ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. Сродкі пойдуць на завяршэнне рэканструкцыі пунктаў пропуску "Пясчатка" і "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы.