Беларусь разлічвае, што ў канцы чэрвеня ПАСЕ адновіць яе статус у Асамблеі

23 чэрвеня ў Страсбургу можа быць прынятае рашэнне пра ўзнаўленне для беларускага парламента статусу адмысловага запрошанага ў Асамблеі Савета Еўропы. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Валеры Іваноў.  Па звестках "Інтэрфакса", заява прагучала падчас яго сустрэчы з дакладчыкам камісіі па палітычных пытаннях ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні.

У сваю чаргу, А.Рыгоні заявіў, што рашэнне камісіі па палітычных пытаннях ПАСЕ аб неабходнасці ўзнаўлення для парламента Беларусі статусу спецзапрошанага з'яўляецца "стартавым момантам". Пры гэтым ён паведаміў, што для ўдзелу ў паседжанні 23 чэрвеня запрошаны старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.