Беларусь разлічылася з расійскімі банкамі

Беларусь пагасіла атрыманы ў снежні 2009 года сіндыкаваны крэдыт расійскіх "Знешэканомбанка", "Гапромбанка", "Ашчадбанка" і "Альфа-банка" ў памеры 6 млрд расійскіх рублёў. Як паведаміла сёння ПРАЙМ-ТАСС крыніца ў фінансавых колах Беларусі, разлік адбыўся за кошт размяшчэння летась у снежні суверэнных аблігацый на расійскім рынку на 7 млрд рублёў.

Суразмоўца дадаў, што беларускі бок пагасіў суму крэдыту, адсоткі па ім, а таксама выдаткі, звязаныя з размяшчэннем аблігацый.

"Рэшта сродкаў, гэта трошкі больш за 700 млн расійскіх рублёў, паступіла ў Беларусь", — падкрэсліў ён.