Беларусь размясціла аблігацыі на расійскім рынку

Беларусь размясціла на расійскім рынку двухгадовыя аблігацыі на 7 млрд. расійскіх рублёў.
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Мінфіне Беларусі.

Размяшчэнне аблігацый адбылося на Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы. У бліжэйшы час аблігацыі паступяць у другаснае абарачэнне на біржы.

Як адзначылі ў Мінфіне, попыт, дастатковы для размяшчэння гэтага выпуску аблігацый у поўным аб'ёме, быў сфармаваны на ўзроўні стаўкі купоннага прыбытку 8,7% гадавых.

Інвестарам рэалізавана 7 млн. штук каштоўных папер наміналам 1 тысяча рублёў.