Беларус-самагубца паклаў галаву на рэйкі перад цягніком
Трагічнае здарэнне адбылося ў Смаргоні 22 ліпеня.
Там скончыў жыццё самагубствам 62-гадовы мясцовы жыхар. Ён прыйшоў на чыгунку ды паклаў галаву на рэйкі перад цягніком, які набліжаўся.
Як інфармуе БелаПАН, матывы самагубства высвятляюцца. Але вядома, што загінулы пакутаваў на псіхічнае захворванне і з гэтай прычыны стаяў на адпаведным уліку. Час ад часу ў яго былі галюцынацыі. Мужчына прымаў моцнадзейныя лекавыя сродкі і зусім не ўжываў алкаголю.
Фота — ria.ru