Беларусь сапраўды мае намер будаваць СПА ў Венесуэле
Пацвердзілася інфармацыя пра ратыфікацыю ПП НС 9 красавіка двух пагадненняў з Венесуэлай аб супрацоўніцтве па стварэнні адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА) і сістэмы радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) ў гэтай краіне. 11 красавіка Нацыянальны вэб-партал апублікаваў назвы пастановаў ПП НС ад 9 красавіка. З іх вынікае, што дэпутаты прынялі праекты законаў аб стварэнні згаданых вайсковых праектаў і аб побыце беларускіх вайсковых дарадцаў і спецыялістаў у Венесуэле. СПА і РЭБ ствараюцца беларуска-венесуэльскай групай на падставе сумеснага навуковага праекту. Як паведміў першы намеснік начальніка Генштаб УС Беларусі Пётр Ціханоўскі, адзіная сістэма СПА будзе створаная за 6 год. Цяпер у Венесуэле адзінай сістэмы СПА няма, ёсць невялікія яе элементы, ўзброеныя амерыканскай і французскай тэхнікай. Сёлета ў Венесуэлу паедуць 10 вайсковых дарадцаў і спецыялістаў, потым іх лічба ўзрасце.
БелаПАН
БелаПАН