Беларусь спадзяецца на расійскі крэдыт у 2 мільярды долараў

Беларусь зацікаўленая ў прыцягненні чарговага расійскага крэдыту на два мільярды долараў. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра фінансаў нашай краіны Андрэй Харкавец, інфармуе “Тэлеграф”.
Прадстаўнік міністэрства растлумачыў, што першы расійскі дзяржкрэдыт, які Беларусь атрымала ў снежні 2007 года, быў прадастаўлены на вельмі выгадных умовах. Харкавец падкрэсліў, што "калі бы гэтыя ўмовы захаваліся і ў дачыненні да новага крэдыту — было б выдатна".

У канцы снежня 2007 года крыніца ў расійскім урадзе паведамляла, што Беларусь пакуль афіцыйна не звярталася да Расіі за атрыманнем новага крэдыту.