Беларус спрабаваў вывезці з Расіі срэбны кубак Люфтвафэ
Расійскія мытнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў вывезці фашысцкі срэбны кубак, заснаваны Германам Герынгам для ўзнагароджання баявых лётчыкаў, паведамляе сайт “Смоленские новости”. Па ўзнагародным статусе кубак знаходзіўся паміж жалезным крыжам 1-га класа і рыцарскім крыжам. На ім намаляваныя два арлы, нямецкі крыж са свастыкай і надпісам "1939", а таксама надпісы на нямецкай мове Feldwebel Franz Hagelstange am 16.8.42 (фельдфебелю Францу Хагельштанге 16 жніўня 1942 год) і, ніжэй, Fur besondere Leitung im Luftkrieg (за адмысловыя дасягненні ў паветранай вайне.
Паводле заключэння экспертаў, дадзены кубак мае гістарычную і культурную каштоўнасць, таму яго неабходна было задэклараваць. Паколькі беларус гэтага не зрабіў, то трафей у яго канфіскавалі. Акрамя таго, на грамадзяніна нашай краіны распачалі крымінальную справу за кантрабанду.