Беларус спрабаваў вывезці з Украіны старажытныя манеты
Украінскія мытнікі прадухілілі спробу вывазу старажытных манет. Паводле інфармацыі супрацоўнікаў мытнага паста “Новыя Ярылавічы”, грамадзянін Беларусі вяртаўся на радзіму на аўтамабілі "Пежо 406" і заявіў, што ў яго няма прадметаў, абавязковых для дэкларавання. Але калі аўтамабіль быў выведзены з агульнай чаргі, мужчына задэклараваў 1 тысячу 181 долар, 268 тысяч беларускіх рублёў, 92 юбілейныя медалі СССР 1965-1995 гадоў і 122 медныя манеты Расіі 1800-1917 гадоў.
Паколькі не было ніякіх дакументаў, якія б дазвалялі вывозіць з Украіны гэтыя прадметы, яны былі канфіскаваныя да рашэння суда.
“Інтэрфакс”
Паколькі не было ніякіх дакументаў, якія б дазвалялі вывозіць з Украіны гэтыя прадметы, яны былі канфіскаваныя да рашэння суда.
“Інтэрфакс”