Беларусь спусцілася на 48-е месца рэйтынгу Кубка Дэвіса

Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе зноў пагоршыла свае пазіцыі ў рэйтынгу Кубка Дэвіса. Як адзначае БелаПАН, пасля паразы ад славакаў Беларусь апусцілася з 46-га на 48-е месца. У сваю чаргу зборная Славакіі паднялася з 36-й на 30-ю пазіцыю.

Пасля ліпеньскай паразы ад галандцаў у першым раўндзе плэй-оф Беларусь апусцілася на чатыры радкі ў рэйтынгу.

У наступным годзе каманда выступіць ва 2-й групе Еўра-Афрыканскай зоны. Лёсаванне Кубка Дэвіса-2011 пройдзе 22 верасня ў Брусэлі.