Беларусь стала назіральнікам у Савеце дзяржаў Балтыйскага мора
Статус назіральніка ў Савеце дзяржаў Балтыйскага мора атрымалі Беларусь, Румынія і Іспанія. Як паведамляе прэс-служба МЗС Эстоніі, гэтае рашэнне ўжо прывітаў міністр замежных спраў гэтай краіны Урмас Паэт. БелаПАН нагадвае, што Савет дзяржаў Балтыйскага мора заснаваны ў 1991 годзе з ініцыятывы Нямеччыны і Даніі ў якасці каардынуючага органа Балтыйскага рэгіёну.
Яго мэтамі з'яўляюцца садзейнічанне рэгіянальнаму супрацоўніцтву краін, прылеглых да Балтыйскага мора, у сферы палітыкі, эканомікі, тавараабмену, энергетыкі, навакольнага асяроддзя, транспарту і сувязі, турызму, культуры, падтрымка цесных адносін з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
У ліку сябраў савета 11 дзяржаваў Балтыкі, а таксама Еўрапейская камісія. Статус назіральнікаў маюць Францыя, Італія, Нідэрланды, Славакія, Украіна, Вялікабрытанія і ЗША.