Беларус стаў дэпутатам парламента Казахстана
Этнічны беларус Леанід Піталенка трапіў у лік дзевяці дэпутатаў ніжняй палаты казахскага парламента ад Асамблеі народа Казахстана. Свае галасы за яго аддалі 314 чалавек. Пра гэта паведаміў амбасадар Беларусі ў Казахстане Васіль Гапееў. У Алматы Леанід Піталенка ўзначальвае Нацыянальны культурны цэнтр "Беларусь".
Па словах амбасадара, беларуская дыяспара ў Казахстане налічвае 100 тысяч чалавек. Нагадаем раней, 18 жніўня, у краіне прайшлі выбары дэпутатаў у ніжнюю палату парламента (мажыліс) па партыйных спісах.
Па звестках Цэнтрвыбаркама Казахстана, перамогу атрымала партыя "Нур Атан", якую ўзначальвае прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў. "Нур Атан" атрымала 88,05% галасоў. Ніводная іншая партыя не пераадолела сяміадсоткавы прахадны бар'ер.
Міжнародныя назіральнікі назвалі гэтыя выбары крокам да дэмакратызацыі, аднак выявілі шэраг парушэнняў. Сярод заўваг — высокі сяміадсоткавы бар’ер.
Нагадаем, выбары ў парламент былі прызначаныя пасля таго, як у чэрвені дэпутаты мажыліса добраахвотна склалі свае паўнамоцтвы, каб запрацавалі ўсе папраўкі, унесеныя раней у канстытуцыю краіны.
У прыватнасці, у новага складу палаты з'явіцца магчымасць даваць згоду на прызначэнне прэм'ер-міністра, а таксама большасці членаў урадавага кабінета. У адпаведнасці з папраўкамі, 20 жніўня дзевяць дэпутатаў абраныя ад Асамблеі народа Казахстана.
БЕЛТА