Беларусь стварае для расіян “зялёны калідор” на мяжы

“Зялёны калідор” на мяжы для грамадзян так званай “саюзнай дзяржавы” мае намер стварыць Беларусь. Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага памежнага ведамства Ігар Рачкоўскі. Ён спаслаўся на замежны досвед, у прыватнасці, на Еўрасаюз, дзе “ёсць “зялёны калідор” з краінамі, якія ўваходзяць у ЕС”. Таму цяпер вывучаецца пытанне, якім чынам беларусы і расіяне будуць праходзіць мяжу па-за “агульнай плынню”.

Рачкоўскі таксама адзначыў, што на беларускай мяжы “практычна ў два разы будзе скарочаны час праходжання і тэхналогія праходжання ў пунктах пропуску”.

Інтэрфакс