Беларусь створыць у Расіі дзяржструктуру па пастаўках цэменту
Беларусь будзе ажыццяўляць прамыя пастаўкі цэменту ў Санкт-Пецярбург па фіксаваных коштах. Для яго размеркавання паміж прадпрыемствамі ў паўночнай расійскай сталіцы створаць новую дзяржструктуру.
Плануецца, што кантрольны пакет акцый новай структуры атрымае ўрад Беларусі. Пра гэта віцэ-губернатар Пецярбурга Аляксандр Вахмістраў паведаміў учора на закрытай нарадзе з будаўнікамі.
Паводле папярэдніх прагнозаў, аб’ём паставак можа скласці 500-800 тысяч тон за год. Ужо 3 верасня прэзідэнту "Расійскай чыгункі" Уладзіміру Якуніну будзе накіраваны ліст ад губернатара горада Валянціны Матвіенкі з просьбай узяць пад кантроль арганізацыю транспарціроўкі цэменту.
“Деловой Петербург”