Беларусь супрацоўнічае з Кітаем на 2,5 мільярды долараў
Беларусь і Кітай рэалізуюць і
рыхтуюць да ажыццяўлення каля 40 праектаў на агульную суму больш за 2,5 мільярды долараў.
Кітайскія карпарацыі маюць намер удзельнічаць у мадэрнізацыі дзейных і ў будаўніцтве новых аб’ектаў энергетыкі ў
Беларусі. Разглядаюцца таксама кірункі беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў
будаўнічай галіне, дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Беларускі ўрад спадзяецца,
што Кітай прафінансуе шэраг беларускіх перспектыўных праектаў, паведамляе
БЕЛТА.