Беларус Сяргей Карніленка дэбютаваў у “Зеніце” забітым голам
26-гадовы нападаючы беларускай футбольнай зборнай Сяргей Карніленка паспяхова дэбютаваў ў санкт-пецярбургскім "Зеніце", перадае БелаПАН.
2 жніўня на 27-й хвіліне паядынку чэмпіянату Расіі супраць "Сатурна" гулец галавой забіў мяч і зраўнаваў лік — 1:1. Выніковы лік — 2:2.
Карніленка правёў увесь матч. У складзе "Сатурна" выступаў яшчэ адзін беларускі легіянер Леанід Ковель, які выйшаў на поле на 73-й хвіліне.
У "Зеніт", які летась заваяваў Кубак УЕФА і Суперкубак УЕФА, Карніленка перайшоў з томскай "Томі", дзе ў 10 матчах першага круга забіў шэсць мячоў.