Беларусь – сярод сусветных лідэраў па колькасці курцоў

Служба Gallup правяла апытанне сярод паўналетніх у дзесятках краінах свету і выявіла, у якіх краінах паляць найбольш.  Найбольшая колькасць курцоў жыве на Кубе – 40% апытаных палілі на момант даследавання. У Расіі, Беларусі, Кувейце, Чылі і Бангладэш паляць па 37% насельніцтва.

У Эстоніі, Латвіі, Азербайджане і Інданэзіі курцоў на 1% меней, чым у нас, у Казахстане – на 2%, у Літве – на 3%, у Аргентыне і Кітаі – на 4%, а ва Украіне і Вьетнаме – на 5%. А вось у ЗША паляць толькі 24% - гэта рэкордна нізкі ўзровень.

А ў Нігерыі паліць толькі 6% апытаных. Паведамляецца, што паленне займае другое месца сярод прычынаў заўчаснай смерці – штогод яно забівае 5 млн. чалавек. Дарэчы, усяго ў свеце 1,3 млрд курцоў.

www.galluppoll.com