Беларус трапіў у фінал "Еўрабачання", але не перамог
Беларускі віяланчэліст Іван Карызна не ўвайшоў у лік пераможцаў XV міжнароднага конкурса маладых музыкаў "Еўрабачанне 2010" (Eurovision Young Musicians). Фінал конкурса прайшоў 14 траўня ў Вене і стаў першым канцэртам штогадовага Венскага фэста мастацтваў. Першае месца заняла 16-гадовая флейтыстка са Славеніі Ева-Ніна Козмус. Другое журы прысудзіла яе аднагодцы, скрыпачцы з Нарвегіі Гура Клевен Хаген, трэцяе — 19-гадоваму піяністу з Расіі Даніілу Трыфанаву.
У фінал конкурсу вышлі музыкі з сямі краінаў: Харватыі, Нарвегіі, Польшчы, Германіі, Беларусі, Славеніі і Расіі. Яны выконвалі класічныя творы на розных інструментах — марымбе, скрыпцы, акардэоне, саксафоне, віяланчэлі, флейце і фартэпіяна.
Беларусь упершыню ўдзельнічала ў міжнародным конкурсе маладых музыкаў "Еўрабачанне 2010", піша БелаПАН.