Беларусь у 13 разоў павялічыла экспарт малака і масла ва Ўкраіну
Амаль у 13 разоў павялічыла экспарт малакапрадуктаў ва Ўкраіну Беларусь. За два месяцы бягучага года беларусы прадалі іх на 14 млн долараў. Украінскія эксперты ў гэтай сувязі жорстка крытыкуюць палітыку ўрада Ўкраіны, які, на іх думку, ператварыў краіну з экспарцёра ў імпарцёра малакапрадуктаў.
Як адзначае сайт wto.in.ua, 30% беларускага экспарта сметанковага масла трапляе ва Ўкраіну. Летась было пастаўлена 2,3 тыс. тон беларускага масла, а ў студзені-лютым сёлета ўжо завезлі 4,2 тыс. тон. Тым часам уласная вытворчасць ва Ўкраіне за той жа адрэзак часу скарацілася на 29%.