Беларусь у 2013 годзе пыталася пра тры акаўнты ў Microsoft

У дакладзе паведамляецца, што летась праваахоўныя органы нашай краіны тройчы звярталіся да Microsoft. Яны прасілі даць інфармацыю пра ўладальнікаў акаўнтаў у сэрвісах кампаніі.



Як адзначае сайт raskrutka.by, Microsoft дала агульныя звесткі на адзін запыт у першым паўгоддзі 2013-га. У адказе не было логаў перапіскі, але была асабістая інфармацыя пра ўладальніка (логін, IP-адрас, імя, названае пры рэгістрацыі, і інш.) Наступныя два запыты былі адхіленыя.



Дарэчы, у 2012 годзе беларускія праваахоўнікі падавалі 5 запытаў на 35 акаўнтаў.


 
Фота — gadgetgoat.net