Беларус у Беластоку спрабаваў ашукаць краму на 23 злотых
56-гадовы беларус Станіслаў З. спрабаваў ашукаць краму Leroy Merlin у Беластоку. За гэта ў хуткім часе ён паўстане перад беластоцкім судом. Пра гэта паведамляе Kurier Poranny. Следчыя высветлілі, што Станіслаў змяніў у краме кошт на рабочых рукавіцах. Беларусу спадабаліся рукавіцы з бычынай скуры за 28 злотых. Аднак для Станіслава такі кошт аказаўся завялікім і ён прычапіў да рукавіцаў са скуры кошт іншых рукавіцаў за 5 злотых. Касірка не заўважыла падману, аднак мужчыну спыніла ахова крамы, якой паводзіны Станіслава здаліся падазронымі.
Спачатку мужчына ва ўсім прызнаўся, але пасля адмовіўся ад сваіх паказанняў. Зараз беларусу пагражае да 2 гадоў зняволення.
Спачатку мужчына ва ўсім прызнаўся, але пасля адмовіўся ад сваіх паказанняў. Зараз беларусу пагражае да 2 гадоў зняволення.