Беларусь — у чацвёрцы самых актыўных рэфарматараў бізнес-асяроддзя

Сусветны банк і Міжнародная фінансавая карпарацыя "Вядзенне бізнесу — 2010" абвясцілі вынікі даследавання рэформаў у сфены бізнэса, што адбыліся апошнім часам на дзяржаўным узроўні. Беларусь увайшла ў чацвёрку самых актыўных рэфарматараў. Найлепшых вынікаў Беларусь дасягнула па наступных індыкатарах: адкрыццё кампаніі (7-е месца), рэгістрацыя ўласнасці (10-е) і забеспячэнне выканання дагавораў (12-е). Па крытэры "найманне працоўнай сілы" у нашай краіны 32-е месца, "атрыманне дазволаў на будаўніцтва" — 44-е, "ліквідацыя бізнесу" — 74-е, "абарона інвестараў" — 109-е, атрыманне крэдытаў — 113-е, "міжнародны гандаль" — 129-е.

Па зручнасці вядзення бізнесу ў цэлым Беларусь знаходзіцца на 58-м радку. Сярод краін свайго рэгіёну Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі гэта таксама чацвёртае месца — пасля Эстоніі (24), Літвы (26) і Латвіі (27), паведамляе інфармацыйнае агенцтва "БелаПАН".