Беларусь у рэйтынгу свабоды прэсы заняла 18-е месца з канца

Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" апублікавала чарговы штогадовы рэйтынг свабоды прэсы, у якім Беларусь зноў апынулася на 151-м месцы з 169 магчымых. "Рэпарцёры без межаў" зазначаюць, што з 20 краін, якія завяршаюць рэйтынг, тры дзяржавы з былога СССР — Беларусь, Узбекістан і Туркменістан.

Узначаліла спіс Ісландыя. За ёю ідуць Нарвегія, Эстонія, Славакія, Бельгія, Фінляндыя, Швецыя, Ірландыя, Партугалія. На 12-м месцы — Латвія, на 20-м — Нямеччына, на 23-м — Літва, на 24-м — Вялікабрытанія. ЗША займаюць 48-е месца.

На 57-м месцы — Польшча, 60-м — Косава. Украіна размясцілася на 93-м месцы, Расія — 144-м. Яшчэ горшая, чым у Беларусі, сітуацыя са свабодай прэсы ў Пакістане, Сірыі, В'етнаме, Кітаі, М'янме.

У апошняй пяцёрцы — Куба, Іран, Туркменістан, Паўночная Карэя і Эрытрэя, якая завяршае спіс. Рэйтынг свабоды прэсы складаюць 15 арганізацый па абароне свабоды самавыражэння з розных рэгіёнаў свету.

Гэтыя партнёрскія арганізацыі запаўняюць анкету з 50 пытанняў, на аснове якой фармуецца спіс.

БелаПАН