Беларус у трэці раз выйграў конкурс праграмавання Google

Беларус у трэці раз выйграў конкурс праграмавання Google

Беларускі праграміст Генадзь Караткевіч ужо ў трэці раз выйграў конкурс па спартовым праграмаванні Google Code Jam. Фінал сёлетніх спаборніцтваў прайшоў 5 жніўня ў Нью-Йорку. У фінале Генадзь набраў 170 балаў з 200 магчымых і адарваўся ад бліжэйшага канкурэнта, філіпінца Кэвіна Сога на 50 балаў. Трэцяе месца заняў расіянін Ягор Кулікоў, паведамляе ifmo.ru

Пераможца Google Code Jam аўтаматычна трапляе ў фінал наступнага турніру, а таксама атрымлівае магчымасць працаўладкавання ў кампанію і 15 тысяч долараў прызавых. Сёлета за першае месца змагаліся 27 170 праграмістаў з усяго свету.

Генадзь Караткевіч раней перамагаў на гэтым конкурсе ў 2014 і 2015 гадах. Такім чынам, ён стаў першым праграмістам у гісторыі конкурсу, які тройчы змог заняць першае месца.

У 2013 годзе пераможцам таксама быў беларус — выпускнік БДУ Іван Мяцельскі, таму наша краіна лідуе ў агульным “медальным” заліку краін-удзельніц.