Беларус удзельнічае ў першым арабскім хакейным чэмпіянаце
Перамогамі аравійскіх хакеістаў пачаўся ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах першы ў гісторыі арабскіх краін чэмпіянат па хакею на лёдзе. Зборная ААЭ пад кіраўніцтвам гуляючага трэнера, беларускага хакеіста
Юрыя Файкова разграміла каманду Марока з лікам 9:0. Кувейт выйграў у
Алжыра - 7:2.
Як паведамляе РИА "Новости", беларус "вельмі задаволены вынікам і спадзяецца на перамогу сваіх выхаванцаў на гэтым турніры".
Нагадаем, чэмпіянат праходзіць на лядовай пляцоўцы спартыўнага комплекса шэйха Заіда ў аравійскай сталіцы. Пераможца спаборніцтваў атрымае кубак з чыстага золата.