Беларусь уключылі ў лік "пяці вядучых дзяржаваў-рэфарматараў"

Беларусь з'яўляецца адной з пяці вядучых дзяржаваў-рэфарматараў у эканамічнай сферы. Такое меркаванне выказала ў Мінску кіраўніца працоўнай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ Ута Цапф.
Яна адзначыла, што апошнім часам у Беларусі зробленыя "пэўныя крокі" ў рэфармаванні падаткавага заканадаўства і прыватызацыі. "Беларусь, нягледзячы на фінансавы крызіс, у эканамічным вымярэнні адчувае сябе някепска", - сказала спадарыня Цапф.

Паводле яе словаў, у Парламенцкай асамблеі АБСЕ бачаць жаданне беларускага боку актыўна працаваць і супрацоўнічаць з Еўропай, паведамляе БелаПАН