Беларусь уключылі ў праграму "Ўсходняе партнёрства"
Саміт Еўрасаюза зацвердзіў план "Усходняе партнёрства". Ён прадугледжвае стратэгічнае супрацоўніцтва з шасцю рэспублікамі былога СССР, якія ляжаць на ўсход ад межаў ЕС. "Усходняе партнёрства" ўключае Ўкраіну, Беларусь, Малдавію, Грузію, Арменію і Азербайджан. Фармальнае ўступленне ў сілу новай праграмы адбудзецца 7 траўня ў Празе ў рамках адмысловай цырымоніі. Яна супадае па тэрмінах і месцы правядзення з надзвычайным сацыяльным самітам ЕС.
Галоўная задача "Ўсходняга партнёрства" — уцягванне шасці краінаў у эканамічную, палітычную і стратэгічную сферу ўплыву ЕС. Брусэль абяцае "шасцёрцы" адчувальныя выгоды: рэжым вольнага гандлю, эканамічнай дапамогі, а таксама рэгулярныя кансультацыі ў галіне абароны і бяспекі.
ЕС таксама прапаноўвае выпрацаваць і падпісаць адпаведныя дамовы аб стратэгічным партнёрстве з гэтымі краінамі ў энергетычнай галіне. Брусэль таксама даў зразумець, што гатовы аслабіць візавы рэжым для грамадзян краін "Усходнееўрапейскага партнёрства".
Зацверджаны і бюджэт праграмы, які дасягае 1,4 млрд еўра (1,8 млрд дол) на перыяд да 2013 года.
ПРАЙМ-ТАСС
Фота — Вести.RU