Беларусь упершыню абраная ў склад Статыстычнай камісіі ААН
Беларусь абраная ў склад Статыстычнай камісіі ААН на 2008-2011 гады і ў склад Выканаўчага савета Міжнароднага навучальнага і навукова-даследчага інстытута ААН па паляпшэнні становішча жанчын на 2007-2009 гады.
Аднагалоснае абранне нашай краіны ў гэтыя органы адбылося падчас сесіі Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН, якая прайшла ў Нью-Ёрку 25 красавіка. Як паведаміў сёння на брыфінгу прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Андрэй Папоў, Беларусь была ўпершыню абраная ў склад гэтай камісіі, хоць рэгулярна прымала ўдзел у працы ў якасці назіральніка.
Асноўнымі задачамі камісіі з'яўляюцца спрыянне развіццю статыстыкі ў дзяржавах, павышэнне ступені сумяшчальнасці нацыянальных статданых, паляпшэнне статыстычнай метадалогіі ў цэлым. Камісія таксама каардынуе статыстычную працу сакратарыята і агенцтваў ААН, разглядае праблематыку збору, распаўсюджвання і аналізу дадзеных.
Паведамляе БЕЛТА