Беларусь усталявала рэкорд продажаў электрамабіляў за месяц

Электракар на стаянцы для зарадкі аўтамабіляў

Электракар на стаянцы для зарадкі аўтамабіляў / ТАА "Майфін"

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя падвяла вынікі мая на рынку новых аўтамабіляў. За месяц у краіне было прададзена 8,1 тыс. новых аўтамабіляў. Гэта на 21,5% больш, чым у красавіку. Агульная дынаміка сведчыць пра захаванне ўстойлівага росту попыту.

Найбольш прыкметную дынаміку паказалі альтэрнатыўныя сегменты аўтарынку. Продажы гібрыдных аўтамабіляў выраслі на 50%, а электрамабіляў — на 47%. У выніку было рэалізавана 3,5 тыс. электрамабіляў, што стала абсалютным месячным рэкордам за ўсю гісторыю назіранняў. Пры гэтым сегмент аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання дадаў толькі 2%.

Ключавымі гульцамі рынку застаюцца брэнды Belgee і Geely. У маі на іх прыпала 4,25 тыс. прададзеных аўтамабіляў. У сегменце электрамабіляў лідзіруючую пазіцыю заняў Dongfeng з вынікам 1,4 тыс. машын. Дадаткова адзначаецца аднаўленне паставак аўтамабіляў Haval з рухавікамі ўнутранага згарання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.