Беларусь уводзіць квоты на імпарт мяса
Беларускі ўрад уводзіць квоты на імпарт мяса. Гэта дазволіць абараніць рынак ад лішку. Такую заяву зрабіла Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Найперш абмежаванні датычаць паставак з Польшчы. Гэта звязана з тым,
што Расія наклала эмбарга на ўвоз польскага мяса.
Таму Беларусь зараз вымушаная імпартную сыравіну выкарыстоўваць толькі для ўнутранага рынку. У Расію ж будзе экспартавацца толькі прадукцыя з айчыннага мяса.
Нагадаем, з 25 беларускіх мясакамбінатаў атэстацыю ўжо прайшлі 15 прадпрыемстваў. Сёлета наша краіна мае намер паставіць у Расію 135 тонаў мясапрадуктаў.
ОНТ