Беларусь вяртаецца да вугальнай энергетыкі

Наша краіна вяртаецца да вугальнай энергетыкі. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка. Паводле яго словаў, «вугальная энергетыка па шматлікіх параметрах лепшая за газавую». Сямашка адзначыў, што ў 2012 годзе ў Зэльве і Брэсце пабудуюць вугальныя станцыі. Мяркуецца, што вугаль на іх будзе пастаўляцца Украінай.

www.interfax.by