Беларусь выкарыстае сітуацыю з ростам цэнаў на харчаванне ў свеце

Беларускія вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі мусяць выкарыстаць на сваю карысць сітуацыю з ростам цэнаў на харчаванне на сусветных рынках.  Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Іўеўскага раёна. Ён адзначыў, што "гэта нармальна, што цэны на харчовых рынках падскочылі і для нашых сялян гэта добра". Лукашэнка паставіў задачу як мага больш вырабляць прадукцыі.

Таксама кіраўнік дзяржавы заўважыў, што і беларускім уладам давядзецца падымаць цэны на харчаванне, каб яно не "вымывалася" ў суседнія краіны. Ён нават спрагназаваў, што яны прыблізна стануць аднолькавымі з цэнамі ў Расіі і ЕС.

Інтэрфакс