Беларус вёз на аўтамабілі ва Ўкраіну аптычныя прыцэлы

Аптычныя прыцэлы вёз ва Ўкраіны 30-гадовы грамадзянін Беларусі. Яго аўтамабіль "Хюндай-Сантафе" спынілі для дагляду жытомірскія памежнікі. Ім падаліся падазронымі нервовыя паводзіны кіроўцы і пасажыра, якія, нібыта, баяліся спазніцца на вяселле, таму быў праведзены старанны дагляд машыны.  Як паведамляе сайт zhitomir.info, памежнікі знайшлі сумку з 27 аптычнымі прыцэламі для паляўнічай зброі, а таксама 100 "суправаджальных прыстасаванняў". Увесь кантрабандны тавар быў забраны, памежнікі склалі пратакол аб парушэнні мытных правілаў. Сума ацэнкі "вясельных" падарункаў стане вядомая пасля экспертызы.