Беларус вёз у Латвію паўкілаграма марыхуаны
На міжнародным аўтамабільным пункце пропуску (МАПП) "Бурачкі" на расійска-латвійскай мяжы пскоўскія памежнікі выявілі пакет, у якім было прыблізна 476 грамаў марыхуаны. Пакет быў знойдзены ў салоне грузавога аўтамабіля ў міжстолевай прасторы. Кіроўца машыны, грамадзянін Беларусі, накіроўваўся ў Латвію. Вядома ж, наяўнасць марыхуаны ён ніяк не задэклараваў. Цяпер на яго завялік крымінальную справу, паведамляе сайт навінаў Пскова.