Беларус вёз у Расію кантрабандай ваенныя шлемы
Чатыры авіяцыйныя шлема з маркіроўкай ЗШ-7АП былі выяўленыя пры праверцы пасажырскага цягніка Брэст-Масква ў багажы грамадзяніна Беларусі. У мытнай дэкларацыі мужчына не паведаміў, што вязе лётчыцкія шлемы. Аднак са следчымі супрацоўнічаць не адмовіўся. Мытнікі высветлілі, што шлемы ён перавозіў у Расію па просьбе свайго брата, таксама грамадзяніна Беларусі. Па прыбыцці ў Маскву шлемы ў яго павінны былі забраць знаёмцы брата.
З дапамогай вайскоўцаў расійскія мытнікі даведаліся, што шлемы выкарыстоўваюцца лётчыкамі на вайсковых лятальных апаратах. Таму акрамя таго, што беларуса абвінавацілі ў недэклараванні грузу, яго яшчэ і вінавацяць у перамяшчэнні праз мытную мяжу РФ прадметаў вайсковага прызначэння, паведамляе газета "Комсомольская правда".