Беларусь забараніла ўвоз мяса птушкі з Чэхіі
Беларусь увяла забарону на ўвоз з Чэхіі ўсіх відаў кармоў, кармавых дабавак і мяса птушкі.
Гэта зроблена ў сувязі з выяўленымі ў гэтай краіне выпадкамі захворвання птушыным грыпам. Забарона ўжо дзейнічае трэці дзень і можа быць адмененая распараджэннем галоўнага дзяржаўнага ветэрынарнага інспектара Беларусі.
Праўда, у Міністэрстве сельскай гаспадаркі паведамілі, што падобная забарона звычайна дзейнічае цягам паўгады. Нагадаем, што па-ранейшаму забаронена ўвозіць у Беларусь мяса птушкі і кармы з Маскоўскай вобласці і Краснадарскага края Расіі. Сёлета там былі зафіксаваныя выпадкі захворвання птушыным грыпам.
БЕЛТА