Беларусь закрыла сваю паветраную прастору

17 красавіка Беларусь закрыла сваю паветраную прастору для палётаў. Гэта датычыцца як пасажырскіх самалётаў, так і транспартнай авіяцыі, паведамляе сайт UDF.BY са спасылкай на Міністэрства транспарта і камунікацый Беларусі. Воблака попелу накрыла Беларусь прыкладна апоўначы ў суботу, 17 красавіка. Зараз яно знаходзіцца на вышыні 5-12 кіламетраў і рушыць з поўначы на ўсход Беларусі. Попел накрыў, у прыватнасці, Мінск.