Беларусь закупляецца кітайскай вакцынай супраць грыпу

Сёлета Беларусь закупіць за кошт бюджэту каля 1,4 млн доз супрацьгрыпознай вакцыны кітайскай вытворчасці.
Як паведамляе БЕЛТА, што за дзяржаўны кошт атрымаюць прышчэпкі каля 14% насельніцтвы краіны. За сродкі прадпрыемстваў і асабістыя сродкі грамадзян - яшчэ 6%. Такім чынам, сёлета, магчыма, атрымаецца прышчапіць амаль кожнага пятага жыхара Беларусі, або 20%. Напрыклад, у 2009-м прышчапіць удалося каля 10% насельніцтвы краіны, у 2008-м - на 2% менш.

Дарэчы, кітайскую вакццыну Беларусь закупіць упершыню. У папярэднія гады набывалі пераважна расійскія вакцыны. Новая кітайская вакцына мае штам пандэмічнага грыпу мінулага года А/Н1N1, кажуць медыкі. Гэта значыць, яна будзе эфектыўна абараняць у тым ліку і ад так званага свінога грыпу.