Беларусь заплаціла “Газпрому” больш за 300 мільёнаў долараў
Беларусь заплаціла “Газпрому” больш за 300 мільёнаў долараў за пастаўкі газу ў першым паўгоддзі. Пра гэта ўчора паведаміў старшыня праўлення Нацбанку Пётр Пракаповіч.
Ён адзначыў, што “нягледзячы на буйныя плацяжы “Газпрому”, золатавалютны рэзерв Беларусі не зменшыцца”. Зараз ён перавышае 3 мільярды долараў, толькі сёлета скарбонка папоўнілася на 508 мільёнаў долараў, цытуе Пракаповіча тэлеканал ОНТ.
Нагадаем, Беларусь запазычылася “Газпрому” за пастаўкі газу ў першым паўгоддзі 456 мільёнаў долараў. Перад пагрозай скарачэння паставак газу Аляксандр Лукашэнка аб’явіў, што грошы будуць пераведзеныя расійскай кампаніі, аднак 3 жніўня пералічаныя толькі 190 мільёнаў долараў.
Беларусь яшчэ вінная “Газпрому” каля 150 мільёнаў долараў.