Беларусь займае 78-е месца сярод квітнеючых краінаў свету

Рэйтынг квітнеючых краінаў свету абнародаваў Legatum Institute. Беларусь у ім 78-я, а лідыруе Аўстралія.
Ацэнка дзяржаваў праводзілася па 44 параметрах, сярод якіх узровень даходаў, эканамічнае развіццё і задаволенасць жыццём людзей у краіне. Улічваліся таксама такія паказчыкі, як здароўе нацыі, наяўнасць якаснай адукацыі і рэлігійная свабода. Як адзначае Legatum Institute, мэтай рэйтынгу з'яўляецца вызначэнне ўзроўню квітнення не самой краіны, а яе насельніцтва, задаволенасці жыццём усіх грамадзян.

Нашыя суседзі ў рэйтынгу занялі такія месцы: Украіна - 68-е, Расія - 57-е, паведамляе сайт news.mnl.ru.