Беларусь зноў прадае суседзям "няродны" цукар

Украіна хоча забараніць бязмытны ўвоз беларускага цукру, паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на УКРІНФАРМ. Украінскія эксперты сцвярджаюць, што Беларусь фактычна прадае цукар з трыснягу, а не з уласных буракоў. Трысняговы чукар лічыцца таварам з трэціх краінаў і таму павінен абкладацца мытам (50% ад кошту). Адносна нядаўна Расія таксама злавіла беларускіх вытворцаў на продажы "няроднага" цукру.