Беларуса цэлы месяц трымалі ў сутарэннях дома ў Пецярбургу

Цэлы месяц трымалі ў сутарэннях дома ў Пецярбургу жыхара пасёлка Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Паводле словаў 24-гадовага мужчыны, яго скралі невядомыя ў вёсцы Альшаны Столінскага раёна. Яны гвалтам пасадзілі палешука ў аўтамабіль, нумар і марку якога ён не запомніў, і прывезлі ў Пецярбург. Толькі праз месяц беларус вырваўся на волю і звярнуўся ў піцерскую міліцыю.

Зараз міліцыянты маюць намер правезці яго па некаторых вуліцах горада ў спадзяванні, што мужчына пазнае месца свайго знаходжання ў няволі.


www.fontanka.ru